Вы тут

Стала вядомая афіцыйная прычына смерці Лізаветы II


Стала вядомая афіцыйная прычына смерці брытанскай каралевы Лізаветы II. Выпіска з пасведчання аб смерці апублікаваная Нацыянальным Упраўленнем дакументаў Шатландыі, інфармуе ТАСС.


У дакуменце сказана, што афіцыйнай прычынай смерці каралевы з’яўляецца сталы ўзрост. Яна памерла ў замку Балморал у чацвер, 8 верасня, у 15.10 па мясцовым часе. Пры гэтым афіцыйна пра гэта грамадскасці стала вядома толькі праз тры гадзіны пасля таго, што адбылося.

Таксама ў пасведчанні адзначана, што на момант смерці Лізавеце II было 96 гадоў 4 месяцы і 21 дзень.

Лізавета II знаходзілася на троне даўжэй за ўсіх у брытанскай гісторыі — 70 гадоў і 7 месяцаў. Цяпер яе заняў пасаду прынц Чарльз, узяўшы імя Карл III.

Прэв’ю: Сіньхуа

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».