Вы тут

У Беларусі ўбралі грэчку амаль на 96% плошчаў


У Беларусі ўбралі грэчку на 95,8% плошчаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны на 2,184 млн га, што складае 88,5% ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 90,4% плошчаў (363,3 тыс.га), Віцебскай — 98,5% (352,1 тыс. га), Гомельскай — 85,1% (355,1 тыс. га), Гродзенскай — 88,2% (313,7 тыс. га), Мінскай — 85,3% (461,4 тыс. га), Магілёўскай — 85,5% (338,5 тыс. га). Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 8,114 млн т збожжа.

Кукурузу на збожжа ў Беларусі ўбралі з 17,4 тыс.га, намалацілі 126,7 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 72,7 ц/га., проса ўбралі на 11,7 тыс. га, або 97,8% ад запланаванай плошчы, намалацілі 24 тыс. т з ураджайнасцю 20,6 ц/га., грэчка ўбрана на 33,1 тыс. га (95,8%), намалочана 44,6 тыс. т пры ўраджайнасці 13, 5 ц/га., цукровыя буракі прыбрана на плошчы 27, 6 тыс. га, што складае 29, 6% да плана. Іншыя гародніна прыбраныя з 3,16 тыс. га плошчаў, або 46,7% ад плана.

Кукурузу на сілас і зялёны корм прыбралі з 509,5 тыс.га — гэта 54,8% ад запланаванай плошчы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.