Вы тут

Лукашэнка: Галоўнае працаваць па законах нашай краіны


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са старшынёй дзяржаўнай карпарацыі развіцця «ВЭБ.РФ» Ігарам Шувалавым.


Вітаючы госця ў Палацы Незалежнасці, кіраўнік дзяржавы заўважыў, што Ігар Шувалаў — не толькі наш даўні партнёр, як прынята казаць у Расіі, і сябар, як кажуць у Беларусі, а і кіраўнік буйнога расійскага, міжнароднага банка. «Банк актыўна развіваецца, нягледзячы на ўсе тыя праблемы, якія ствараюць нашы партнёры па той бок, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Што датычыцца беларуска-расійскага супрацоўніцтва, вы прымаеце ўдзел у фінансаванні нашых прадпрыемстваў, інвестыцыйных праектаў, перш за ўсё БелАЭС».

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што банк можа ўдзельнічаць у рэалізацыі намечаных беларускім бокам праектаў, у тым ліку па імпартазамяшчэнні. І на гэты конт ужо ёсць пэўныя дамоўленасці. «Мы вітаем ваш больш актыўны ўдзел у рабоце ў Беларусі, будзем усяляк падтрымліваць», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы. 

Патрэбная дапамога, у прыватнасці, будзе аказана ў адкрыцці прадстаўніцтва расійскага банка ў Беларусі. Галоўнае патрабаванне Прэзідэнта — каб працавалі па правілах, вызначаных банкаўскай сферай, а таксама па законах нашай краіны. Пры гэтым беларускі лідар заўважыў, што банкіры ў гэтым плане вельмі акуратныя, законы не парушаюць. І яшчэ адна ўмова Аляксандра Лукашэнкі ў гэтым кантэксце — каб банк, асабліва «БелВЭБ» (даччыны банк «ВЭБ.РФ». — «Зв.»), быў сапраўдным беларускім банкам. 

У сваю чаргу, Ігар Шувалаў прапанаваў Прэзідэнту абноўлены парадак дня расійска-беларускага супрацоўніцтва ў межах Саюзнай дзяржавы, якая датычыцца сумесных экспартных праектаў. «З аднаго боку, мы сапраўды перажылі пасля 24 лютага мноства санкцый: да некаторых адаптаваліся, некаторыя ўзнікнуць у будучыні, — адзначыў Ігар Шувалаў. — Беспрэцэдэнтны санкцыйны ціск аказаны і на Беларусь, і на Расію, але тым больш моцнымі павінны быць нашы кааперацыя і сяброўства». 

Старшыня дзяржаўнай карпарацыі развіцця «ВЭБ.РФ» папрасіў у беларускага лідара падтрымкі па пэўных праектах, якія будуць развіваць у першую чаргу «БелВЭБ». «У цэлым, гэта прывядзе да пабудовы тэхналагічнага суверэніту, або, як правільна заўважыў Прэзідэнт, новых тэхналагічных прадпрыемстваў па імпартазамяшчэнні, стварэнні больш моцнай эканомікі і ў Беларусі, і ў Расіі, — звярнуў увагу Ігар Шувалаў. — У нас вялікія перспектывы працавць сумесна на рынках трэціх дзяржаў». 

Вераніка КАНЮТА

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.