Вы тут

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём пажылых людзей


Наша падзяка захавальнікам гістарычнай памяці і праўды.


Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём пажылых людзей.

Гэтае свята — сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў. Яркае сведчанне бязмежнай павагі да тых, хто з'яўляецца захавальнікам гістарычнай памяці і праўды, маральных асноў і багатых традыцый беларускага народа.

Аддаўшы шмат гадоў стварэнню Беларусі, выгадаваўшы дзяцей і ўнукаў, вы і сёння працягваеце ўносіць вялікі ўклад у развіццё краіны, шчодра дзеліцеся з моладдзю ведамі і жыццёвай мудрасцю, асабістым прыкладам выхоўваеце сапраўдных працаўнікоў і патрыётаў.

Вы заўсёды можаце разлічваць на ўсебаковую сацыяльную абарону і падтрымку. Павышэнне якасці жыцця, стварэнне ўмоў для актыўнага і дастойнага даўгалецця нязменна будуць найважнейшымі прыярытэтамі нашай дзяржаўнай палітыкі.

Жадаю вам мірнага неба над галавой, невычэрпнага аптымізму, душэўнага цяпла ад зносін з роднымі і блізкімі. Будзьце здаровыя і шчаслівыя.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.