Вы тут

Доля «сярэбранай эканомікі» Кітая дасягне 15,5 трлн юаняў


На долю спажывання грамадзян пажылога ўзросту да 2030 года, паводле ацэнак, будзе прыпадаць каля 10 працэнтаў ад ВУП Кітая. Пра гэта паведамілі ў Кітайскім цэнтры даследаванняў па праблемах старэння, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Паводле ацэнак экспертаў, аб’ём спажывання пажылых грамадзян, якое вядомае як «сярэбраная эканоміка» (сукупнасць відаў эканамічнай актыўнасці, звязаных з патрэбамі і інтарэсамі грамадзян старэйшага пакалення), у 2030-м павялічыцца з цяперашніх 12 трлн. да 15,5 трлн. юаняў (з 1,9 трлн. да 2,46 трлн. долараў) — з 8,3 да 10,8 працэнта ВУП краіны. У 2050 годзе гэты паказчык павялічыцца да 69 трыльёнаў юаняў — 20,7 працэнта ад ВУП.

У Кітаі налічваецца 264 мільёнаў людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэйшых, што складае 18,7 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны. Аб гэтым сведчаць дадзеныя сёмага агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва, які быў праведзены ў Паднябеснай у 2020 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».