Вы тут

У Беларусі — пачатак традыцыйных паляванняў


Згодна з Правіламі палявання, з 1 кастрычніка стартуе адно з самых папулярных у Беларусі паляванняў — загоннае паляванне на капытных паляўнічых жывёл, якое працягнецца да 31 снежня.


Як падкрэслілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, характэрна, што ў бягучым годзе адкрыццё загоннага палявання на капытных супадае з пачаткам асенне-зімовага сезона палявання на пушных паляўнічых жывёл (з першай суботы кастрычніка), які традыцыйна пачынаецца з адкрыцця палявання на зайца-русака і зайца-бяляка з дыпламаванымі ганчакамі. 
З 5 лістапада пералік дазволеных да здабычы пушных паляўнічых жывёл дапоўніцца вавёркай, куніцамі — лясной і каменнай, амерыканскай норкай, андатрай і лясным тхаром. Прадоўжыцца асенне-зімовы сезон палявання на пушных паляўнічых жывёл па 29 студзеня 2023 года.

У працэсе правядзення вышэйназваных паляванняў дазваляецца здабыча ваўка, шакала, лісіцы, янотападобнага сабакі, шэрай вароны і сарокі (пры любым законным знаходжанні паляўнічага ў паляўнічых угоддзях у мэтах палявання).
Найбольш папулярнымі аб’ектамі загоннага палявання на капытных з’яўляюцца лось, высакародны алень, казуля і дзік. У адпаведнасці з Правіламі палявання, загоннае паляванне дазволена ў светлы час сутак. Пры гэтым дапускаецца здабыча капытных паляўнічых жывёл любога полу і ўзросту з улікам устаноўленых для паляўнічых гаспадарак норм іх канфіскацыі, у тым ліку па полу, узросце і якасці (трафейныя, нетрафейныя).

Для здабычы лася, высакароднага аленя, лані, дарослага дзіка старэйшых за два гады дазваляецца выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў з куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты. Для здабычы плямістага аленя, казулі, муфлона і маладняку дзіка (ва ўзросце да двух гадоў) дазваляецца выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю з выкарыстаннем патронаў з куляў. Пароды паляўнічых сабак, якія выкарыстоўваюцца на загонных паляваннях, вызначаюцца па рашэнні карыстальніка паляўнічых угоддзяў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота з сайта Дзяржінспекцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».