Вы тут

Магілёўскі інстытут МУС падарыў карысныя рэчы жыхарам дамоў-інтэрнатаў


Дабрачыннасць і міласэрнасць для супрацоўнікаў і курсантаў міліцэйскай ВНУ не пусты гук. Пад пастаяннай апекай ветэраны інстытута, якія маюць патрэбу ў маральнай падтрымцы і вырашэнні бытавых праблем. Яны знаходзяцца на асобым уліку і па ранейшаму лічацца часткай вялікага дружнага калектыву. У гэтыя дні яны пад асаблівай увагай сваіх калег і курсантаў. 


Установа праяўляе клопат і пра людзей, якія жывуць у сацыяльных установах. На гэты раз каманда з курсантаў і выкладчыкаў наведала сваіх падапечных з аддзяленняў кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у аграгарадках Пудаўня Дрыбінскага раёна і Андраны — Мсціслаўскага. 

— Гэтыя людзі маюць патрэбу ў доглядзе, бытавым і медыцынскім абслугоўванні, ім не хапае ўвагі з боку грамадства і мы заўсёды стараемся зрабіць ім нешта прыемнае, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік інстытута Варвара Сярова . — У верасні мы аб’явілі збор грошай для пакупкі прадуктаў харчавання, а таксама набыцця неабходных сродкаў асабістай гігіены. Ініцыятыва, як заўсёды, была актыўна падтрымана. І курсанты, і супрацоўнікі інстытута ўключыліся ў працэс і сабралі неабходную суму. 

Сваіх памочнікаў у пагонах у дамах-інтэрнатах заўсёды чакаюць і сустракаюць з вялікай радасцю. Гэта бачна і па шчаслівых усмешках, і па святочным адзенні тутэйшых жыхароў. Для іх госці заўсёды свята. Па традыцыі разам з падарункамі дабрадзеі прывозяць і цікавую канцэртную праграму. Удзячныя гледачы не шкадуюць для артыстаў шчодрых апладысментаў. 

— Мне вельмі спадабаўся канцэрт, я нават расплакалася ад эмоцый,— прызналася пенсіянерка Ларыса Макарава, якая знаходзіцца на абслугоўванні сацыяльнай ўстановы ў вёсцы Андраны. —Дзякуй маладым людзям за гэта свята для душы і сэрца. 

На думку кіраўніцтва інстытута, такія візіты выхоўваюць у курсантаў пачуццё адказнасці перад грамадствам, гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Без гэтага немагчыма быць сапраўдным патрыётам.

— Свята і існуе для таго, каб аб’яднаць людзей, прыцягнуць увагу да тых, каму неабходна падтрымка. І дробязей тут не бывае. Калі чалавек ведае, што ён не адзін, пераадолець жыццёвыя цяжкасці яму будзе значна лягчэй, — лічыць начальнік аддзела арганізацыйнай работы і прававога забеспячэння інстытута падпалкоўнік міліцыі Андрэй Канаплёў. 

Сёлета міліцэйская вышэйшая навучальная ўстанова змагла ахапіць увагай болей чым 130 чалавек. Супрацоўнікі інстытута і курсанты перакананы, што такія справы на карысць не толькі тым, каму яны прысвячаюцца, але і тым, хто іх робіць.

— Калі бачыш усмешкі на тварах гэтых людзей, хочацца дапамагаць яшчэ больш, — прызнаецца чацвёртакурсніца факультэта міліцыі Анастасія Пенязь. — Дзень пажылога чалавека, безумоўна, свята значнае і важнае. Яно дазваляе прыцягнуць увагу да болевых кропак нашага грамадства, праявіць лепшыя чалавечыя якасці, ахапіць увагай і клопатам прадстаўнікоў найбольш уразлівай катэгорыі насельніцтва. Ніколі не ведаеш, што чакае нас заўтра. Таму трэба спяшацца рабіць дабро, і не толькі па святах. Я веру, што яно абавязкова вернецца і да таго, хто яго робіць. 

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота Варвара СЯРОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».