Вы тут

5 важных рэчаў, якім бацькі абавязаны навучыць сваіх дзяцей


Быць бацькамі — вялікая адказнасць. Кожны з нас хоча выхаваць дзіця ўпэўненым, добрым і шчырым. І самае галоўнае — шчаслівым. Аднак само па сабе дзіця такім не вырасце, усяму гэтаму варта вучыць з самага дзяцiнства. Асноўная мэта бацькоў — дапамагчы сфармавацца і развіцца лепшым прыродным задаткам, праявіць індывідуальнасць і самастойнасць меркаванняў, прывіць працоўныя навыкі, неабходныя для паўнавартаснай жыццядзейнасці. 


«Умей адстойваць свае межы». Асабістыя межы — правілы, па якіх дзіця будзе кантактаваць з навакольнымі. Гэта абмежаванні, якія яно устанаўлівае у адносінах з іншымі людзьмі: як можна да мяне ставіцца і як недапушчальна. Адсутнасць межаў можа прывесці да страты кантролю над уласным жыццём, павагі да сябе і іншых. Дзіця, якое не ўмее выбудоўваць асабістыя межы, кожны раз будзе сутыкацца з аднымі і тымі ж праблемамі. Абавязкова раскажыце дзiцяцi, што «Ніхто не мае права прымушаць цябе дзейнічаць супраць тваёй волі, пагражаць, дражніць ці прычыняць боль». «Калі табе сітуацыя непрыемна, варта набрацца адвагі і абараніць сябе словамі ці дзеяннямі». «Але і ты таксама не павінен парушаць правы іншых людзей!» Акрамя таго, наяўнасць асабістых межаў дапаможа дзіцяці зразумець, дзе сапраўдныя ўласныя жаданні і рашэнні, а дзе навязаныя.

«Будзь упэўнены ў сваіх сілах». Падтрымлівайце ў сваім дзіцяці станоўчую самаацэнку, хвалiце за выказанае меркаванне, добрыя ўчынкі. Навучыце правільна ставіцца да няўдач і правалаў. Шануйце сваё дзіця і яго поспехі. Дазвольце рызыкаваць, рабіць асабiсты выбар, вырашаць праблемы і даводзіць справы да канца. Без практыкі навучыцца гэтаму нерэальна. Яшчэ адзін надзейны спосаб павысіць веру дзяцей ў свае здольнасцi — заахвоціць выконваць заданні да канца. І не мае значэнне якое гэта заданне — дамаляваць малюнак, скласці пазл або дачытаць аповед. Сэнс у тым, што справа, даведзеная да канца, дае адчуванне поспеху, дапамагае паверыць у сябе. Памятайце, каб быць для бацькоў любiмым і асаблівым, дзіцяці не трэба станавіцца лепш за іншых і даказваць, што яно варта добрага стаўлення. І што асабліва важна, паказвайце сваю любоў, калі дзіця пацярпела няўдачу або прыняло няправільнае рашэнне. У гэтыя моманты яму як ніколі неабходна ваша падтрымка.

• Не крытыкуйце, а падтрымлівайце і накіроўвайце 

• Давайце магчымасць памыляцца

• Рабіце акцэнт на талентах

• Растлумачце, чаму свае недахопы трэба прымаць

• Не параўноўвайце з іншымі дзецьмі

«Думай пазітыўна». Навучыце дзіця ў любой сітуацыі знаходзіць карысныя моманты. І што самае галоўнае — не зацыклівацца на негатыве. Такім чынам дзіцяці прасцей будзе ўспрымаць магчымыя няўдачы і рухацца наперад нягледзячы на перашкоды. Растлумачце, што, думаючы пазітыўна, чалавек здольны знайсці выхад з самай складанай сітуацыі. Каб дабіцца поспеху, неабходна верыць, што ён магчымы. Калі чалавек верыць у свае сілы, розум дапамагае яму, падказвае самыя зручныя варыянты дасягнення пастаўленых мэт. Акрамя таго, навукоўцы заяўляюць, што аптымісты радзей пакутуюць ад дэпрэсіі і трывожных станаў. Пазітыўнае мысленне прыцягвае дабрабыт і поспех.

Перавагі пазітыўнага мыслення:

— Павялічваецца стрэсаўстойлівасць;

• Дзіця зможа лягчэй спраўляцца з негатыўнымі станамі;

• Павялічваецца працягласць жыцця;

• Стабільная самаацэнка, павялічыцца сіла волі і матывацыя;

• Палепшыцца канцэнтрацыя і засяроджанасць на задачах

Спытайце сябе: ці можа ваша дзіця свабодна і адкрыта выказаць сваё меркаванне, не баючыся, што яго пакараюць, абзавуць або высмеюць?

«Не бойся выказваць асабістае меркаванне». Незалежнае мысленне і здольнасць выказваць сваё меркаванне — навык, неабходны для паспяховага жыцця дзіцяці. Ці ўлічваеце вы яго меркаванне? Ці прыслухоўваецеся да яго? Ці даяце магчымасць прымаць самастойныя рашэнні? Бацькам неабходна ствараць сітуацыі для зносін з рознымі людзьмі, падключаць дзяцей да камунікацыі, каб яны вучыліся выказваць свой пункт гледжання. Гэты досвед дадасць упэўненасці ў сабе. Таму часцей цікаўцеся меркаваннем дзіцяці, так яно ўбачыць, што блiзкiя людзi яго меркаванне ўлічваюць і шануюць. Па меры сталення давайце малому крыху больш свабоды, чым ён прывык. Абмяркоўвайце з дзіцем розныя праблемы і ідэі. Каб дзіця навучылася разглядаць розныя пункты гледжання і асвоіла крытычнае мысленне, размаўляйце аб бягучых падзеях, кнігах і фільмах. Зніжайце ўзровень кантролю. Пры неабходнасці дапамагайце парадай, але дайце магчымасць прымаць і ўласныя рашэнні! Дазвольце самому вырашаць, што апранаць, з кім сябраваць, які гурток наведваць.

Не ўмешвайцеся ў справу, якой заняты малы, калі ён не просіць дапамогі. Сваім неўмяшаннем вы будзеце паведамляць яму: «З табой усё ў парадку! Я ўпэўнена, ты справішся!»

«Не бойся адмаўляцца і казаць „не“». (Важна, каб дзіця разумела, што ў яго ёсць выбар што яно заўсёды можа адмовіцца i сказаць «не». І самае галоўнае, яго выбар будуць паважаць.)

«Звяртайся па дапамогу, калі гэта табе патрэбна». Гэта важны навык, які дапаможа дзіцяці ў большасці жыццёвых абставін адчуваць сябе больш упэўнена і спакойна, а таксама дапаможа пазбегнуць сур’ёзных праблем, калі вас няма побач. Навучыце дзіця прасіць аб дапамозе, калі яно само не спраўляецца. Часам малое проста не ведае, як правільна або перажывае з-за магчымай адмовы. Растлумачце, што ў першую чаргу звярнуцца варта да бацькоў. Вось некалькі прыкладаў, як гэта можна зрабіць:

• Не саромейцеся расказваць выпадкі, калі вам даводзілася звяртацца па дапамогу, каб паказаць, што ўсім часам неабходная падтрымка;

• Разам з дзіцем знайдзіце адказы на тры пытанні: У якіх сітуацыях табе можа спатрэбіцца дапамога?;

• Як ты можаш папрасіць аб дапамозе? Прыдумайце некалькі ідэй, як дзіця будзе гэта рабіць;

• Вызначыце круг патэнцыйных памочнікаў і абмяркуйце гэта з дзецьмі.

Яны павінны ведаць, да каго з дарослых ці аднагодкаў ім лепш за ўсё звяртацца ў складанай сітуацыі. Складзіце іх спіс і дапамажыце яго вывучыць, падкрэсліце, што дапамогу варта прасіць менавіта ў гэтых людзей, бо ім можна давяраць.

Псіхолаг Алена ШАЎЧЭНКА

Фота pexels.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.