Вы тут

БДПУ і Купалаўскі тэатр падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве


Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі культурна-адукацыйнага праекта БДПУ «Праз мастацтва — да культуры будучых педагогаў» напярэдадні Дня настаўніка.


«Год гістарычнай памяці даў старт многім цікавым праектам (маладзёжным, адукацыйным, культурным), якія ўплываюць на развіццё нацыянальнай культуры, захаванне гістарычнай памяці і беларускай самабытнасці. Наш праект таксама накіраваны на развіццё духоўнасці, маральнасці будучых педагогаў і, вядома ж, на іх грамадзянска-патрыятычнае выхаванне», — адзначыла першы прарэктар БДПУ Святлана Копцева.

Праект уключае наведванне музеяў, гістарычных мясцін, экскурсіі па родным краі. «Ёсць яшчэ адзін вельмі важны напрамак — гэта супрацоўніцтва з вядучымі тэатрамі нашай краіны, таму што будучы педагог павінен ведаць і гісторыю, і культуру сваёй краіны. Таксама ён павінен валодаць сцэнічным майстэрствам, культурай маўлення, каб быць упэўненым у сабе, каб кожны яго ўрок быў, як спектакль», — падкрэсліла першы прарэктар.

Студэнты і работнікі БДПУ паглядзелі на сцэне тэатра спектакль «Паўлінка», які карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітную картку, стаў сімвалам купалаўскай сцэны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.