Вы тут

У Кітаі будзе здзейснена 210 мільёнаў паездак


Чакаецца, што ў перыяд тыднёвых вакацый з нагоды Дня ўтварэння КНР, якія пачаліся сёння, па дарогах краіны будзе здзейснена каля 210 мільёнаў пасажырскіх паездак. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве транспарту КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Згодна з прагнозам ведамства, з 1 па 7 кастрычніка колькасць пасажырскіх паездак на водным транспарце павялічыцца на 16 працэнтаў і складзе 7,2 мільёна чалавек. Падчас святочных тыднёвых выхадных хуткасныя аўтамагістралі па ўсёй краіне будуць бясплатнымі для легкавых аўтамабіляў умяшчальнасцю да сямі чалавек уключна, паведамілі ў міністэрстве.

Сярэднясутачная інтэнсіўнасць руху аўтамабіляў на хуткасных дарогах складзе ад 38 да 40 мільёнаў, пры гэтым пік прыпадзе на 1 кастрычніка, першы дзень канікулаў. Сёння колькасць аўтамабіляў дасягне прыкладна 45 мільёнаў. З-за ўспышкі COVID-19 большасць паездак падчас вакацый будзе здзейснена ўнутры правінцый, заявіў прадстаўнік міністэрства Чжоў Жунфэн.

Тым часам у чацвёртым квартале гэтага года плата за праезд па платных дарогах краіны для грузавікоў будзе зніжана на 10 працэнтаў у рамках падтрымкі лагістычнага сектара краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.