Вы тут

Супрацоўнікі МУС з калегамі па АДКБ перакрылі буйны канал пастаўкі наркотыкаў


На працягу пяці сутак супрацоўнікі кампетэнтных органаў дзяржаў-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы разам процідзейнічалі пастаўкам забароненых рэчываў афганскага паходжання па «паўночным маршруце», а таксама з краін Еўрапейскага Саюза і Лацінскай Амерыкі ў зону сваёй адказнасці.


Скаардынаваная праца вялася на шырокай тэрыторыі: ад Беларусі да Кітая. Яе прыярытэтнымі напрамкамі сталі ліквідацыя наркасыравінных базы, спыненне дзейнасці транснацыянальных груп, падпольных лабараторый, падрыў эканамічных асноў крымінальнага бізнесу. Сумесныя намаганні былі накіраваны на выяўленне фактаў фінансавання тэрарыстычных структур за кошт сродкаў, атрыманых ад наркагандлю, выключэнне з абароту псіхаактыўных рэчываў, зброі і боепрыпасаў.

— У бліжэйшы час Рэспубліка Беларусь атрымае статус старшыні арганізацыі, у сувязі з гэтым субрэгіянальная аперацыя носіць яшчэ і іміджавы характар, — эфектыўнасць і зладжанасць міжнароднага ўзаемадзеяння высока ацаніў намеснік Генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў. — Мерапрыемствы паспрыялі ўмацаванню трансгранічнага супрацоўніцтва ў сферы агульнай бяспекі. Разам мы нанеслі адчувальны ўрон нарказлачыннасці.

Як паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік крымінальнай міліцыі генерал-маёр міліцыі Генадзь Казакевіч, мы правялі паглыблены аналіз наркасітуацыі ў дзяржавах членах АДКБ і абмяняліся актуальнай інфармацыяй аб новых метадах барацьбы з ценявым бізнесам. «Геапалітычная абстаноўка ва Усходне-Еўрапейскім рэгіёне патрабуе нарошчвання сумесных намаганняў у гэтай сферы, — адзначыў ён. — Напрыклад, у жніўні гэтага года беларускія і расійскія калегі разам ліквідавалі ў Смаленскай вобласці найбуйнейшую за апошнія гады лабараторыю па вытворчасці метадону. У рукі спажыўцоў не трапіла каля 30 кілаграмаў псіхатропу. Падкрэслю значнасць гэтага факту: больш за 70 % загінулых ад перадазіроўкі атруціліся менавіта гэтым рэчывам».

Падчас субрэгіянальнай аперацыі праваахоўнікі ўзмацнілі кантроль за беларуска-літоўскім участкам мяжы, а таксама месцах, найбольш уразлівых з пункту гледжання незаконнага перамяшчэння наркотыкаў і псіхатропаў у Беларусь.

Па папярэдніх дадзеных, у выніку аперацыі канфіскавана 432 кг наркотыкаў. У тым ліку каля 341 кг марыхуаны, звыш 33 кг гашышу, больш за 800 кустоў нарказмяшчальных раслін, 7,8 кг мефедрона, а таксама амаль 9 кг метамфетаміну, 2,8 кг гераіну, 26 кг прэкурсораў. Выяўлена 361 нарказлачынства, выкрыта 41 датычная да іх групоўка. За незаконныя дзеянні з псіхаактыўнымі рэчывамі да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 298 чалавек. Акрамя таго, канфіскавана 43 адзінкі агнястрэльнай зброі і каля 2,5 тысяч боепрыпасаў.

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».