Вы тут

Качанава: Настаўніцтва — высокая місія, напоўненая глыбокім духоўным зместам


Настаўніцтва   высокая місія, напоўненая глыбокім духоўным зместам. Такое меркаванне БелТА выказала старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.


«Дзень настаўніка — гэта свята, якое знаходзіць жывы водгук у сэрцы кожнага беларуса. Павага да адукацыі і тым людзям, хто перадае веды наступным пакаленням, ўзыходзіць да нашых даўніх традыцый і з’яўляецца неад’емнай часткай нашага нацыянальнага кода. У гэты дзень усе мы з асаблівай цеплынёй і ўдзячнасцю ўспамінаем сваіх педагогаў, гады дзяцінства і юнацтва, праведзеныя з імі ў дружнай школьнай сям’і. Перад вачыма, як наяве, паўстае той бесклапотны час, які праляцеў у адным эмацыйным парыве шчасця», — распавяла Наталля Качанава.

Настаўніцтва  — высокая місія, напоўненая глыбокім духоўным зместам, адзначыла спікер. «Вельмі важна для педагога быць прафесіяналам, бязмежна любіць дзяцей, жыць жыццём сваіх выхаванцаў і вучняў. Мудрасць і цярпенне, справядлівасць, адукаванасць, сумленнасць, прыстойнасць, адданасць сваёй краіне — галоўныя якасці педагога, — падкрэсліла яна. — У лёсе кожнага з нас напэўна сустракаўся хоты б адзін настаўнік, які даў шмат больш, чым толькі веды прадмета. Той выключны чалавек, чые навучанні і парады дапамаглі расставіць жыццёвыя прыярытэты, вызначыцца са сваім пакліканнем. Па меры сталення ўсведамляеш гэтую каштоўнасць».

«Шмат у чым абумоўлівае адукацыю чалавечы патэнцыял краіны, яе дабрабыт і месца на сусветнай арэне. Педагог павінен паказваць моладзі прыклад у служэнні беларускаму народу і дзяржаве, поўнай і бескарыслівай самааддачы ў імя далейшага развіцця і росквіту Радзімы. У Беларусі заўсёды было і застаецца самае ўважлівае стаўленне да сістэмы адукацыі і статусу настаўніка. Наш прэзідэнт неаднаразова падкрэсліваў, што няма больш важнага ў грамадстве чалавека, чым настаўнік. Без настаўніка не можа быць нармальнага грамадства і дзяржавы. Упэўненая, што настаўнікі адчуваюць і цэняць клопат пра іх нашай дзяржавы. Доказ таму — няспыннае ўдасканаленне імі педагагічнага майстэрства, засваенне новых методык, поспехі нашых школьнікаў і студэнтаў на прэстыжных алімпіядах і конкурсах. Беларускае настаўніцтва з’яўляецца неацэнным здабыткам краіны», — канстатавала Наталля Качанава.

Спікер ад усёй душы падзякавала ветэранам педагагічнай працы за адданасць свайму высакароднаму пакліканню і шматгадовую добрасумленную працу, а таксама ўсім настаўнікам, якія сёння вядуць дзяцей па дарозе ведаў, адкрываюць новыя гарызонты і дапамагаюць ім выбраць справу ўсяго жыцця. «Жадаю ўсім настаўнікам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, натхнення і невычэрпнай энергіі. Шчасця і дабрабыту ім, іх родным і блізкім», — рэзюмавала старшыня Савета Рэспублікі.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.