Вы тут

У Шанхаі адкрылася выстава нацыянальных рэліквій


У Шанхаі адкрылася выстава культурных рэліквій, якія вярнулі з-за мяжы, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


На экспазіцыі прадстаўлены 47 унікальных экспанатаў з мастацкага музея «Баалі», а таксама ўпраўлення парку «Юаньмін’юань» раёна Хайдзянь Пекіна. Усе гэтыя прадметы вярнулі з іншых краін у Кітай. Сярод экспанатаў — арыгінальныя бронзавыя галовы жывёл-знакаў гараскопа па ўсходнім календары, а менавіта быка, тыгра, малпы і свінні, копія галавы каня. Таксама на выставе можна пабачыць бронзавыя вырабы, якія лічацца скарбамі нацыянальнага ўзроўню. Рэліквіі адносяцца да часоў дынастый Шан і Чжоў, перыяду Чуньцю Чжаньга, а таксама двух дынастый Хань.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».