Вы тут

У Слаўгарадскім раёне п’яны бяспраўнік з’ехаў у кювет, пасажыр у рэанімацыі


У Слаўгарадскім раёне п’яны бяспраўнік з’ехаў у кювет, пасажыр у рэанімацыі, паведамілі БелТА ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Аварыя адбылася 1 кастрычніка ў 16.45. Недалёка ад вёскі Кульшычы Слаўгарадскага раёна 28-гадовы кіроўца Audi не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. Пасажыр аўтамабіля з сур’ёзнымі траўмамі дастаўлены ў рэанімацыю.

«Пры аглядзе прыбор паказаў 0,7 праміле алкаголю ў жыхара Быхаўскага раёна. Мужчына раней ужо неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за нецвярозае кіраванне транспартнымі сродкамі», — праінфармавалі ў ведамстве.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Стрэс, канкурэнцыя, жаданне камандаваць... 5 рэчаў, якія забіваюць жаноцкасць і абаянне

Стрэс, канкурэнцыя, жаданне камандаваць... 5 рэчаў, якія забіваюць жаноцкасць і абаянне

Вонкавая прыгажосць — гэта, у першую чаргу, адлюстраванне ўнутранай.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Чакаюцца дзелавыя поспехі, калі вы, вядома ж, гатовыя да працоўных подзвігаў.