Вы тут

Супрацоўнікі музея аднаўляюць Коласаў сад


Якуб Колас увесь час удасканальваў сваю сядзібу. Яшчэ ў маі 1945 года было пасаджана шмат дэкаратыўных дрэваў, сярод іх любімы вяз, пад якім на лаўцы часта адпачываў гаспадар. У канцы кастрычніка 1945 года пасадзілі яблыні, адна з іх расце і сёння. Восенню 1947 года тэрыторыя сядзібы пашырылася, узбуйнілі пладовы сад: на месцы спілаваных абгарэлых у час вайны дрэваў пасадзілі саджанцы вішняў, чарэшняў, сліваў, грушаў, кусты агрэсту, парэчак, малінаў. Колас вельмі любіў свой двор і сад, паведамляецца ў тэлеграм-канале Музея Якуба Коласа.


Фота: музей Якуба Коласа

Пра сваю сядзібу паэт нават напісаў верш «З майго летапісу»:

Стаіць мая хата між хвой кучаравых,
​І купіна жыта на клумбе пры ёй.
​Свая ў мяне пожня, і дрэўцы, і травы,
​Пляцоўка, і двор свой, і я сабе свой.

Днямі нашчадкі Якуба Коласа пасадзілі на сядзібе побач з дрэвамі, пасаджанымі яго рукамі, прыгожы дубок − любімае дрэва Песняра.
 

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.