Вы тут

Восем чалавек заблукалі ў лясах Беларусі за суткі


Восем чалавек, у тым ліку дзіця, заблукалі ў лясах Беларусі за суткі, паведамілі ў МНС.


«Паводле аператыўных звестак, з 6.00 1 кастрычніка да 6.00 2 кастрычніка паступілі 5 паведамленняў аб зніклых васьмі грамадзянах у лясах пяці раёнаў Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей. Для іх пошукаў былі задзейнічаныя 14 адзінак тэхнікі і 28 чалавек, з іх 10 адзінак тэхнікі і 19 работнікаў МНС», — паведамілі ў ведамстве.

Усе зніклыя былі знойдзеныя, шэсць з іх, у тым ліку дзіця, выяўленыя работнікамі МНС. У медыцынскай дапамогі ніхто не меў патрэбы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.