Вы тут

70-й гвардзейскай мотастралковай брыгадзе — 80! «Успомнім, таварыш, мы Афганістан»


З 30 верасня па 2 кастрычніка г.г. у г. Мінску прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю 70-й асобнай гвардзейскай двойчы Чырванасцяжнай ордэнаў Кутузава і Багдана Хмяльніцкага II ступені мотастралковай брыгады, якая падчас вайны ў Афганістане дыслакавалася ў Кандагары.


Ініцыятыва правядзення сустрэчы аднапалчан на беларускай зямлі належала старшыні Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў вайны ў Афганістане «Памяць» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» воіну-інтэрнацыяналісту палкоўніку Уладзіміру Шокаву, які праходзіў ваенную службу ў ДРА ў 1987-1988 гг.на пасадзе начальніка палітычнага аддзела — намесніка камандзіра 70‑й гв. АМСБр.

З ранняй пятнічнай раніцы ў Мінск пачалі прыбываць ветэраны брыгады, якіх у аэрапорце і чыгуначным вакзале сустракалі іх аднапалчане, якія пражываюць у сталіцы Беларусі. 

У суботу ўдзельнікі мерапрыемства сабраліся на Востраве мужнасці і смутку ўскласці вянкі і кветкі да помніка воінам-інтэрнацыяналістам і памянуць загінуўшых таварышаў па службе. На ўрачыстым мітынгу выступілі: старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» воін-інтэрнацыяналіст генерал-маёр Валерый Гайдукевіч, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, старшыня Рэспубліканскай асацыяцыі членаў сем’яў ваеннаслужачых, якія загінулі ў Афганістане, «Памяць і абавязак», Тамара Доўнар і інш. 

Затым адбылося ўскладанне кветак да манумента Перамогі і наведванне дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 223 г.Мінска імя Іона Солтыса», дзе створаны музей і закладзена алея «Памяць» у гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў славутага злучэння.

Дарагіх гасцей сустрэлі хлебам-соллю, навучэнцы школы паказалі некалькі музычных і танцавальных нумароў, былі арганізаваны экскурсіі ў музеі, прагляд кінафільма аб баявым шляху брыгады. Уладзімір Шокаў заахвоціў навучэнцаў, якія вылучыліся і педагогаў школы.

А сёння баявых сяброў гасцінна сустрэлі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна».

Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за дзвесце ветэранаў брыгады, не толькі з Мінска і абласцей краіны, а прыбылыя з Літвы, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, ЗША, Узбекістана, Эстоніі.

— Я першы раз не толькі на юбілеі маёй роднай брыгады, але і ў Мінску. Я ўражаны ўвагай, з якой беларусы ставяцца да памяці загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне, вайне ў Афганістане. Разумею, што без узаемадзеяння ветэранскіх арганізацый з органамі дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь нельга дамагчыся такіх вынікаў, якія я ўбачыў за гэтыя няпоўныя два дні. У Беларусі я ўбачыў сапраўдны клопат аб ветэранах баявых дзеянняў. Мне спадабаўся мемарыяльны комплекс на Востраве мужнасці і смутку, музей у школе. Прыехаўшы дадому, я паспрабую ўвасобіць у жыццё тыя ідэі, якія тычацца ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі, якія ў мяне з’явіліся падчас гэтай паездкі. І ў наступным годзе я абавязкова яшчэ раз прыеду ў Беларусь, але ўжо не адзін, а з жонкай, — падзяліўся сваімі ўражаннямі кіраўнік Тальяцінскага мясцовага аддзялення Усерасійскай грамадскай арганізацыі ветэранаў «Баявое братэрства» кавалер двух ордэнаў Чырвонай Зоркі старэйшы прапаршчык Валерый Багатыроў, які служыў старшыной роты ў 3 батальёне брыгады ў 1985-1987 гг.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Стрэс, канкурэнцыя, жаданне камандаваць... 5 рэчаў, якія забіваюць жаноцкасць і абаянне

Стрэс, канкурэнцыя, жаданне камандаваць... 5 рэчаў, якія забіваюць жаноцкасць і абаянне

Вонкавая прыгажосць — гэта, у першую чаргу, адлюстраванне ўнутранай.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Чакаюцца дзелавыя поспехі, калі вы, вядома ж, гатовыя да працоўных подзвігаў.