Вы тут

Літаратурная спадчына Івана Пташнікава прадстаўлена на выставе «Жывая стыхія творчасці» да 90-годдзя беларускага пісьменніка


З 1 кастрычніка па 3 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць выстава «Жывая стыхія творчасці», прымеркаваная да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Пташнікава (1932-2016), паведамляе сайт установы.


Фота: nlb.by

Іван Пташнікаў — адзін з найбольш цікавых, самабытных празаікаў беларускай літаратуры, таленавіты і яркі прадстаўнік свайго пакалення, пакалення дзяцей вайны. Чароўны свет прыроды, жыццё людзей, іх праца, побыт, узаемаадносіны, іх барацьба за незалежнасць і аднаўленне роднага краю, іх мужнасць і шчодрасць душы — усё гэта фармавала духоўны свет пісьменніка, яго творчую натуру. Раманы, аповесці і апавяданні Івана Пташнікава набылі шырокую вядомасць не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі.

Сярод сучасных беларускіх празаікаў ён вылучаецца адданасцю вясковай тэме. Лёс вясковага чалавека на розных жыццёвых дарогах, яго характар, грамадзянская і сацыяльная значнасць застаюцца ў цэнтры ўвагі пісьменніка. Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з літаратурнай спадчынай аўтара, прысвечаным гэтай тэме: раманамі «Чакай у далекіх Грынях», «Мсціжы», «Алімпіяда».

Важнае месца ў творчасці І.Пташнікава належыць і вайне. Жахі і боль ваеннага ліхалецця назаўсёды ўвайшлі ў яго памяць. Менавіта таму вайна, час аднаўлення роднага краю раскрываюцца ў творах пісьменніка глыбока і праўдзіва, абвострана і трагічна, эмацыянальна і напружана: аповесці «Лонва», «Тартак», «Найдорф», апавяданні «Алёшка», «Алені», «Бежанка» і інш.

На полках прадстаўлена першая кніга пісьменніка «Зерне падае не на камень», якая выйшла ў 1959 годзе, зборнікі яго твораў і кнігі выбраных твораў, выдадзеныя ў розныя часы. Наведвальнікі могуць пазнаёміцца з расповедам І.Пташнікава «Львы» — першым у беларускай прозе творам аб чарнобыльскай трагедыі.

Асобны раздзел выставы прысвечаны перакладам твораў пісьменніка на рускую, украінскую, польскую, англійскую, балгарскую і іншыя мовы свету.

Апошняя частка экспазіцыі знаёміць з публікацыямі, якія змяшчаюцца ў энцыклапедычных выданнях, кнігамі і артыкуламі пра жыццё і творчасць І.Пташнікава.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».