Вы тут

Інстытут адукацыі запрашае рабят паўдзельнічаць у гульні-акцыі «Мазаіка прафесій»


Нацыянальны інстытут адукацыі запрашае прыняць удзел у дыстанцыйнай гульні-акцыі «Мазаіка прафесій», якая праводзіцца ў рамках Тыдня бацькоўскай любові (з 14 па 21 кастрычніка), паведамілі БелТА ва ўстанове.


Гульня пройдзе з 3 па 23 кастрычніка і ўключыць у сябе стварэнне сінквейнаў на тэмы па выбары: «Прафесія мамы», «Прафесія таты». Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі ва ўзросце 10-17 гадоў. Жадаючым неабходна прадаставіць творчую працу-сінквейн у фармаце PDF. Да яе варта прыкласці заяўку і адправіць матэрыялы на электронны адрас adumetod@adu.by з абавязковым указаннем у тэме ліста «гульня-акцыя».

Прыём дакументаў будзе доўжыцца да 23 кастрычніка. Лепшыя сінквейны будуць апублікаваныя на нацыянальным адукацыйным партале https://adu.by.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».