Вы тут

Ключавы выставачны праект сферы лёгкай прамысловасці «BelTexIndustry-2022» збярэ ў Мінску беларускіх і замежных вытворцаў


5 кастрычніка ключавы выставачны праект сферы лёгкай прамысловасці «BelTexIndustry-2022» збярэ ў Мінску беларускіх і замежных вытворцаў, паведамілі ў канцэрне «Беллегпрам».


Арганізатары «BelTexIndustry» з году ў год робяць выставу сур’ёзнай бізнес-пляцоўкай для прафесіяналаў лёгкай прамысловасці, не забываючы пры гэтым пра модныя паказы. 

Сёлета форум збярэ звыш 50 экспанентаў з Турцыі, Расіі і, вядома ж, Беларусі, парадуе яркім fashion-шоу і насычанай дзелавой праграмай, напоўненай актуальнымі тэмамі.

Адна з галоўных разыначак выставы сезона 2022 — удзел праекта «Роднае-моднае».

Дзелавую праграму адкрые панэльная дыскусія «Лёгкая прамысловасць у сучасных умовах». За круглы стол запрашае беларускі дызайнер Анастасія Фальковіч, якая падзеліцца галоўнымі нюансамі падрыхтоўкі кампетэнтнага спецыяліста.

Не менш насычаным будзе майстар-клас «Крокі да Алімпу» Віталя Астроўскага — кіраўніка праектаў па распрацоўцы алімпійскай экіпіроўкі на Токіа 2020, Пекін 2022 і стваральніка брэнда нацыянальнай алімпійскай каманды Беларусі «Team BY».

Кантэнт-стратэг і спецыяліст па камунікацыях і прасоўванні ў сацыяльных сетках і СМІ Аксана Ванчук правядзе сустрэчу на тэму «Брэнд кампаніі лёгкай прамысловасці ў сацсетках».

Асаблівая ўвага — навучальнай сесіі «E-commerce ў fashion-індустрыі ў сучасных умовах» з удзелам расійскіх экспертаў.

Выстава працягнецца да 7 кастрычніка.

Прэв’ю pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».