Вы тут

Беларуская энергасістэма цалкам гатовая да ацяпляльнага сезона


Як распавёў намеснік міністра энергетыкі Дзяніс Мароз, гэта вынік працы, праведзенай арганізацыямі галіны на працягу года.


Выкананы рамонт больш за 100 адзінак электратэхнічнага і цеплатэхнічнага абсталявання.

Заменена 157 км цеплатрас.

Створаны запас топачнага мазуту ў аб’ёме 304 тыс.тон.

Праверана працаздольнасць больш за 180 перасоўных дызельных электрастанцый. Гэта той рэзерв, які можа быць задзейнічаны у выпадку аварыйных сітуацый, звязаных з рэзкім змяненнем умоў надвор’я.

Аварыйна-аднаўленчыя і аператыўна-выязныя брыгады ў поўным аб’ёме ўкамплектаваны сродкамі абароны, інвентаром і транспартнымі сродкамі, у тым ліку высокай праходнасці. «У беларускай энергасістэме каля 1400 такіх брыгад з агульнай колькасцю звыш 5 тысяч чалавек. Складзеныя ўсе графікі, вызначаны рэгламентныя працы для таго, каб у выпадку адключэнняў максімальна хутка выканаць аднаўленне цеплазабеспячэння нашых спажыўцоў», — сказаў Дзяніс Мароз.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».