Вы тут

Хакеісты мінскага «Дынама» на выездзе згуляюць супраць «Тарпеда»


Хакеісты мінскага «Дынама» сёння правядуць гасцявы паядынак супраць ніжагародскага «Тарпеда» ў рамках рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, паведамляе БелТА.


Падапечныя Крэйга Вудкрафта падыходзяць да сустрэчы не ў лепшай гульнявой форме. «Зубры» прайгралі чатыры матчы запар, у папярэдняй сустрэчы наша каманда на сваім лёдзе была разгромлена піцерскім СКА — 5:1. Ніжагародцы у сваю чаргу завяршылі мінулы тыдзень з адной перамогай і двума паражэннямі. Зараз мінчане размяшчаюцца на 8-м месцы Заходняй канферэнцыі КХЛ, маючы 14 балаў. У «Тарпеда», які згуляў на матч менш, на два ачкі больш і 5-я пазіцыя.

У мінулым сезоне каманды правялі паміж сабой тры гульні: першы паядынак застаўся за «Дынама» (4:3), у двух наступных сустрэчах мацней былі гульцы з Ніжняга Ноўгарада — 4:0 і 2:1. Чарговае супрацьстаянне «зуброў» і «аленяў» стартуе ў 19.00.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».