Вы тут

Пашыраецца выкарыстанне юаня ў глабальных плацяжах


Народны банк Кітая апублікаваў «Справаздачу аб інтэрнацыяналізацыі юаня ў 2022 годзе», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Згодна з гэтым дакументам, аб’ём выкарыстання кітайскай валюты ў трансгранічных паступленнях і плацяжах працягвае павялічвацца. У мінулым годзе агульная сума трансгранічных плацяжоў і квітанцый у юанях, ажыццёўленых банкамі ад імя сваіх кліентаў, склала 36,6 трыльёна што на 29 працэнтаў больш у параўнанні з 2020-м. Гэтая сума дасягнула гістарычна высокага ўзроўню. Трансгранічныя паступленні і плацяжы ў цэлым былі збалансаваны, а сукупны чысты прыток дасягнуў 404,47 млрд. юаняў за ўвесь год.

Паводле дадзеных Таварыства сусветнай міжбанкаўскай фінансавай тэлекамунікацыі (SWIFT), доля міжнародных плацяжоў у юанях у снежні 2021 года павялічылася да 2,7 працэнта. Кітайская валюта абыйшла японскую ену, стаўшы чацвёртай па папулярнасці плацежнай валютай у свеце. У студзені 2022 года гэтая доля павялічылася да 3,2 працэнта, дасягнуўшы гістарычнага рэкорду.

Паводле дадзеных даклада «Валютная структура афіцыйных валютных рэзерваў» (COFER) Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), сёлета ў першым квартале прапорцыя юаня ў сусветных валютных рэзервах склала 2,88 працэнта, што на 1,8 працэнтных пункта вышэй у параўнанні з 2016 годам, калі кітайская валюта ўпершыню далучылася да валютнага кошыка SDR (спецыяльныя правы запазычання), заняўшы пятае месца сярод асноўных рэзервовых валют. Адначасова з гэтым, аб’ём трансгранічных разлікаў у юанях, звязаных з рэальным сектарам эканомікі, працягвае павялічвацца, базавыя тавары і трансгранічны гандаль сталі новымі пунктамі росту, працягваецца актыўная двухбаковая інвестыцыйная дзейнасць. Абменны курс дэманструе двухбаковае ваганне, а ўнутраны попыт удзельнікаў рынку на выкарыстанне юаня для прадухілення рызык, звязаных з валютным курсам, паступова павялічваецца. Асноўныя сістэмы, такія як трансгранічныя інвестыцыі і фінансаванне, а таксама разлікі па здзелках, удасканальваюцца, здольнасць абслугоўваць рэальны сектар эканомікі ўзмацняецца.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.