Вы тут

Праваслаўны фестываль «Радасць» мяняе лакацыю


У сталіцы з 8 па 16 кастрычніка пройдзе традыцыйны Пакроўскі праваслаўны фестываль «Радасць», паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Асноўны змест свята не зменіцца, аднак гэты раз выставачныя павільёны будуць працаваць на новым месцы. Тых, хто стаў заўсёднікам фестывалю, а таксама тых, хто захоча наведаць яго ўпершыню, інфармуюць: ён разгорнецца на пляцоўцы Свята-Елісавецінскага манастыра — у духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг».

Як абяцаюць арганізатары, у сталіцу прыедуць прадстаўнікі манастыроў і храмаў з Беларусі, Расіі, Сербіі, Грэцыі і іншых краін, на Пакроўскай «радасці» чакаюцца новыя ўдзельнікі. Праграмай свята прадугледжаны пазнавальныя спектаклі, жывыя канцэрты, займальныя майстар-класы. Сумна не будзе! Таксама для наведвальнікаў арганізуюць паказы архіўных кіно і фота, выставу старадаўніх абразоў.

— Гасцей фестывалю чакае смачная хатняя ежа і многае іншае, — абяцаюць арганізатары дзейства. — Прыходзьце да нас адпачыць і набрацца прасвядных сіл, здабыць сяброў і падзяліцца радасцю! Уваход для ўсіх вольны.

Нагадаем, праваслаўны фестываль «Радасць» праходзіць у сталіцы па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і пры падтрымцы Мінгарвыканкама.

Прэв’ю: Мінск-Навіны

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.