Вы тут

Кіберашуканцы знялі з карткі жыхара Полацка амаль 16 тысяч рублёў


На тэрыторыі Віцебскай вобласці працягваюць рэгістравацца факты крадзяжоў грашовых сродкаў з рахункаў грамадзян. Адзін з апошніх адбыўся ў Полацку. Мясцовы жыхар у сацыяльнай сетцы натыкнуўся на рэкламную прапанову прайсці невялікі тэст і паўдзельнічаць у розыгрышы. Мужчына адказаў на некалькі нескладаных пытанняў і заканамерна стаў пераможцам. Што было далей, паведамляе УУС аблвыканкама.


Каб атрымаць прыз у дзвесце рублёў, яму было прапанавана зарэгістравацца на сайце аднаго з банкаў, што ён і зрабіў. Прайшоўшы рэгістрацыю, пацярпелы ўвёў дадзеныя сваёй банкаўскай карты і чакаў паступлення грошай. Аднак мужчына не звярнуў увагі на адрас і дамен старонкі, на якой ён праходзіў рэгістрацыю і ўводзіў свае персанальныя даныя. Сайт аказаўся ашуканскім. Такім чынам кіберзлачынцы завалодалі звесткамі, якія дазволілі перавесці з рахунку палачаніна амаль 16 тысяч рублёў асабістых назапашванняў на свае рахункі.

Па гэтым факце заведзена крымінальная справа.Праваахоўнікі нагадваюць: не ўводзьце персанальныя даныя на старонках, атрыманых ад невядомых. Заўсёды правярайце адрас і дамен перш, чым увесці свае персанальныя даныя на інтэрнэт-старонцы. Пераходзьце ў свой інтэрнэт-банкінг толькі з галоўнай старонкі банка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.