Вы тут

Лукашэнка — кіраўніцтву на месцах: «Менш глядзіце наверх, павінна быць больш самастойнасці»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка арыентаваў кіраўнікоў мясцовых органаў улады на большае праяўленне ініцыятывы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы кадравыя рашэнні, перадае БелТА.


«Прыедзеце, мужыкі, на месца, не трэба ніякага рвацтва, не трэба залішняга націску. Кожны ваш падначалены павінен мець шанц, права на якую-небудзь, як цяпер модна гаварыць, памылку. Але не татальную, сур’ёзную памылку. Павінны працаваць і выконваць свае абавязкі, — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да назначаных кіраўнікоў мясцовай вертыкалі. — Менш глядзіце наверх. Больш павінна быць самастойнасці, таму што з вас адказнасць будзе неймаверная».

Аднак для таго, каб вырашаць пытанні і несці за іх адказнасць, трэба мець правы і паўнамоцтвы, слушна заўважыў Прэзідэнт. «Вы сёння іх атрымалі — дзейнічайце», — заявіў ён.

«Трэба недзе ў пачатку года (зіма будзе спакайней) сабраць вертыкаль улады ў мяне тут і па ўсіх-усіх пытаннях, прыняўшы рашэнні, абмеркаваць іх, — прадоўжыў беларускі лідар. — Аблвыканкамы па кадрах, дапусцім, прымуць рашэнне, яны прыедуць, скажуць: вось тут трэба дапрацаваць, дайце нам гэтыя і гэтыя правы, а гэтыя забярыце. Каб яны маглі мець зусім новы, іншы стыль работы».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».