У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РУУС Магілёва з заявамі звярнуліся двое мужчын, у якіх былі выкрадзеныя будаўнічыя інструменты на агульную суму каля 2500 рублёў — у аднаго, а 600 рублёў — у другога. Яшчэ адна прыватная арганізацыя пазбавілася шліфавальнай машыны коштам 200 рублёў.
Сышчыкі высветлілі, што чужы будаўнічы інструмент прыбраў да рук 54-гадовы мужчына, які нідзе не працуе. Па інфармацыі УУС аблвыканкама, ён пранікаў унутр прыватных арганізацый пад выглядам працоўнага. Вялікая тэрыторыя, якую абыходзіў фігурант здарэння, належала некалькім прадпрыемствам, на якіх рэгулярна знаходзіліся працоўныя.
Калі яны забывалі замыкаць дзверы дапаможных памяшканняў, мужчына выносіў адтуль не прыналежныя яму прылады. Грошы ён марнаваў на свае патрэбы.
Частка выкрадзенага канфіскавана. У дачыненні да фігуранта следчымі заведзена крымінальная справа.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: pexels.com
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.