Вы тут

Беларуская школьніца заваявала залаты медаль на Сусветным конкурсе вынаходстваў


World Invention Competition And Exhibition (WICE) — 2022 праходзіў з 26 па 30 верасня ў Малайзіі. На гэтым прэстыжным міжнародным конкурсе навучэнка аб’яднання па інтарэсах «Генетыка і селекцыя» Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства, адзінаццацікласніца сярэдняй школы № 1 Новалукомля Алена Джанаян атрымала залатую ўзнагароду.


Алена прадставіла ў Малайзіі вынікі свайго даследчага праекта на тэму «Стварэнне інавацыйнага прэпарата для выкарыстання ў раслінаводстве на аснове кансорцыума бактэрый і мікраводарасцяў». Дзяўчына працавала над ім на базе даследчай лабараторыі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства на працягу 2020-2022 гадоў. Ёй удалося аптымізаваць працэс вытворчасці біятэхналагічных мікробных прэпаратаў і выключыць з тэхналагічнага працэсу высоказатратныя аперацыі. Вынікам карпатлівых даследаванняў стаў унікальны па сваіх уласцівасцях біятэхналагічны прадукт, які можа шырока выкарыстоўвацца для аховы раслін ад хвароб і павелічэння ўраджаю.

Сусветны конкурс (выстава) вынаходстваў «World Invention Competition And Exhibition» на працягу апошніх дзесяці гадоў з’яўляецца найбуйнейшым міжнародным адукацыйным мерапрыемствам у Паўднёва-Усходняй Азіі. Ён аб’ядноўвае навучэнцаў і іх кіраўнікоў з больш як 40 краін.

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Інданезійская асацыяцыя маладых вучоных і каледж SEGi у Субанг Джая пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Малайзіі.
За гады правядзення WICE ператварыўся ў маштабную падзею сусветнага ўзроўню і платформу для ўсебаковага абмену ведамі, досведам і навучання маладых таленавітых актыўных вынаходнікаў і наватараў з усяго свету.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.