Вы тут

На Адкрытай сусветнай астранамічнай алімпіядзе беларускія школьнікі заваявалі пяць узнагарод


Беларуская каманда паспяхова выступіла ў Адкрытай сусветнай астранамічнай Алімпіядзе (OWAO), якая праходзіла з 26 верасня да 2 кастрычніка з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій.


Вынік удзелу беларускіх школьнікаў — адзін сярэбраны і чатыры бронзавыя медалі.

Сярэбранага медаля ўдастоены навучэнец 11 класа Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 3 Уладзімір Грамыка.

Бронзавыя медалі заваявалі выпускнік Ліцэя БДУ Арцемій Сыракваш, выпускнік віцебскай сярэдняй школы № 34 Іван Брыцікаў, выпускнік сярэдняй школы № 1 горада Чашнікі Мікалай Балаш і навучэнец 11 класа гродзенскага Ліцэя № 1 Руслан Вайтукевіч.

У 2022 годзе алімпіяда праводзілася ўпершыню. У ёй прынялі ўдзел каманды з 6 краін. У складзе кожнай — шэсць удзельнікаў.

Спаборніцтвы ўключалі чатыры туры: тэарэтычны, практычны, назіральны і тэставы. Працоўная мова OWAO — англійская.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.