Вы тут

Выставу акварэлі і дэкаратыўнай творчасці «Птушкі нашага краю» прадставяць у Гомелі


Выстава акварэльных работ і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Птушкі нашага краю» адкрываецца 4 кастрычніка ў Гомелі ў музеі аўтографа Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.І.Герцэна, паведамілі БелТА ў сетцы публічных бібліятэк горада Гомеля.


Экспазіцыя прымеркавана да Дня пажылых людзей і знаёміць з творчасцю ўдзельніц калектываў «Натхненне» і «Рукадзельніца» цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтральнага раёна Гомеля. Мастакі і рукадзельніцы ў сваіх работах не толькі стварылі вобразы прадстаўнікоў свету птушак у іх натуральным асяроддзі — у лясах і палях, на азёрах, у нябёсах. Аўтары закранулі адну з хвалюючых тэм экалогіі, каб прыцягнуць увагу людзей да дзікіх птушак Беларусі. «Кожны твор напоўнены любоўю да прыроды, яе жыхароў. У сваіх работах мастакі, рукадзельніцы адлюстравалі лебедзяў, соў, сініц, фламінга, якія сімвалізуюць і мудрасць, і вернасць, і прыгажосць, і элегантнасць», — расказалі ў бібліятэцы.

Творчыя калектывы «Натхненне» і «Рукадзельніца» пачалі сваю дзейнасць у 2016 годзе. У клубах займаюцца жанчыны самых розных прафесій: настаўнікі, выхавальнікі, псіхолагі, інжынеры, урачы, закройшчыцы, і ў кожнай ёсць свой індывідуальны почырк.

Выстава «Птушкі нашага краю» прадоўжыцца да 4 лістапада. Уваход свабодны.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.