Вы тут

На Хайнані развіваюць «зялёную» энергетыку


На паўднёвым захадзе вострава Хайнань знаходзіцца велізарны «светлавы масіў», які займае плошчу каля 1400 гектараў і складаецца з больш чым 220 тысяч фотаэлектрычных панэляў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


Гэта адно з месцаў з найлепшымі сонечнымі і цеплавымі ўмовамі. Фотаэлектрычны праект «Інгэхай» з магутнасцю 100 МВт быў падключаны да сеткі для выпрацоўкі электраэнергіі. Увесь працэс заняў усяго 73 дні. Узгадваючы працэс рэалізацыі гэтага праекта, Чжан Юйдань, намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Tianneng Electric Power (інвестар праекта) адзначыў, што раней гэтае месца было саланцова-саланчаковай зямлёй, якая цяпер стала «рогам багацця» зялёнай энергіі.

Хайнань засяродзіўся на паскарэнні будаўніцтва востраве інфраструктуры для вытворчасці чыстай энергіі, надаючы асаблівую ўвагу развіццю адпаведных крыніц, каб рэалізаваць мэты па дасягненні піка выкідаў вугляроду і вугляроднай нейтральнасці.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».