Вы тут

Міжнародныя Купалаўскія чытанні «Ад прадзедаў спакон вякоў» адбудуцца 20 кастрычніка ў Мінску


ХІV Міжнародныя Купалаўскія чытанні «Ад прадзедаў спакон вякоў», прысвечаныя 140-годдзю Янкі Купалы і 100‑годдзю зборніка «Спадчына», адбудуцца 20 кастрычніка 2022 года ў Мінску, паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.


Удзел у канферэнцыі прымуць філолагі, музейныя работнікі, культуролагі і іншыя спецыялісты, навуковыя інтарэсы якіх звязаны з рознымі аспектамі купалазнаўства, музеефікацыі і актуалізацыі спадчыны Янкі Купалы, літаратурнага музеязнаўства.

Асноўнымі мэтамі канферэнцыі з’яўляюцца аналіз творчасці і грамадскай дзейнасці Янкі Купалы, яго ролі ў фарміраванні беларускай эстэтычнай і філасофскай думкі, уплыў на развіццё беларускай літаратуры, нацыянальнай ідэнтычнасці, беларускай дзяржаўнасці. Акрамя таго, ўдзельнікі абмяркуюць фундаментальныя праблемы рэцэпцыі і прадстаўлення нацыянальнай культурнай спадчыны ў сучасным свеце, праблемы перакладу літаратурнай класікі, ролю літаратурнага музея Янкі Купалы ў захаванні, інтэрпрэтацыі і папулярызацыі асобы творцаў.

Традыцыйна месцам правядзення канферэнцыі стане Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Па выніках работы будзе выдадзены зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».