Вы тут

Іконы Палескага краю. Драўляная царква ў аг. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна


Беларуская ікона — яркая старонка ў гісторыі іканапісу і агульнай культуры славянскіх народаў. Але варта апынуцца ў цішы царквы на Палессі ці Падзвіння, углядзецца ў кананічныя выявы пад скляпеннямі храмаў усходне- ці заходнебеларускіх гарадоў ды вёсак — і вы ўсюды заўважыце сваю, тамтэйшую энергію фарбаў. Нават ручнікі, якімі беражліва агорнутыя абразы, падкрэсліваюць гэту непаўторную і ў той жа час агульную для кожнай мясціны асаблівасць.


Прывяду для прыкладу невялічкую драўляную царкву ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна. Узведзеная ў рэтраспектыўным стылі, яна не ўражвае багаццем вонкавага дэкору. Ды калі ўвайсці пад яе высокі шатровы дах, спыніцца перад абразамі, упрыгожанымі бялюткімі палескімі вышыванымі ручнікамі — і ўбачыце фарбы мясцовых палёў і лясоў, адчуеце подых палескай зямлі.

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.