Вы тут

Купалаўскі тэатр і БДПУ аднаўляюць супрацоўніцтва


Дагавор аб супрацоўніцтве падпісалі Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім.М.Танка, паведамілі ў БДПУ.


Мерапрыемства прайшло ў рамках рэалізацыі культурна-адукацыйнага праекта БДПУ «Праз мастацтва — да культуры будучых педагогаў».

Свае подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Шастакоў і першы прарэктар БДПУ Святлана Копцева.

Дагавор прадугледжвае двухбаковае супрацоўніцтва ў сферы папулярызацыі тэатральнага мастацтва, арганізацыю сумесных мерапрыемстваў, выстаў, творчых сустрэч.

— З Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы мы ўжо супрацоўнічаем даўно, у нас цікавая гісторыя, якая доўжыцца з 2016 года. Тады праходзілі дні Купалаўскага тэатра ў БДПУ, дзе студэнты на працягу цэлага тыдня ў нашай вялікай актавай зале глядзелі лепшыя пастаноўкі. Мы пачыналі свой навучальны год 1 верасня брэндавым спектаклем тэатра імя Янкі Купалы «Паўлінка», для нас гэта было сімвалічна, — распавяла першы прарэктар БДПУ Святлана Копцева. — Была пандэмія, нейкія невялікія перапынкі ў нашым супрацоўніцтве. Цяпер мы вырашылі аднавіць нашы адносіны, падпісаць дагавор з тэатрам імя Янкі Купалы.

Святлана Копцева таксама звярнула ўвагу, што Год гістарычнай памяці даў старт шматлікім найцікавым праектам — маладзёжным, адукацыйным, культурным, якія ўплываюць на развіццё нацыянальнай культуры, захаванне гістарычнай памяці, беларускай самабытнасці. «Наш праект накіраваны на развіццё духоўнасці, маральнасці будучых педагогаў і, вядома ж, на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне», — падкрэсліла Святлана Копцева.

Генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Аляксандр Шастакоў распавёў, што тэатр з’яўляецца адной з найстарэйшых устаноў культуры. «Сёння мы ствараем нашу новую, цікавую, унікальную, эмацыйную гісторыю. І акцёр у якасці настаўніка праз мастацтва даносіць гістарычную праўду да гледача», — адзначыў Аляксандр Шастакоў.

Паводле яго слоў, тэатр — гэта ўстанова культуры, якая таксама выхоўвае гледача. «У рамках дагавора аб супрацоўніцтве з педагагічным універсітэтам будуць праходзіць і выставы, і майстар-класы, і экскурсіі, будзем распавядаць усім аб нашым тэатральным мастацтве», — дадаў генеральны дырэктар.

Студэнты і работнікі БДПУ паглядзелі на сцэне тэатра спектакль «Паўлінка», які карыстаецца велізарнай любоўю гледачоў і за доўгія гады свайго існавання ператварыўся ў сапраўдную візітную картку, стаў сімвалам Купалаўскай сцэны.

Першы прарэктар БДПУ Святлана Копцева надала вялікую ўвагу гэтаму факту: «Я вельмі рада, што сёння тут прысутнічаюць студэнты факультэтаў дашкольнай адукацыі, пачатковай адукацыі, настаўнікі фізічнай культуры, іншыя педагогі-прадметнікі, псіхолагі. Мы будзем укладваць усё самае лепшае ў душы падрастаючага пакалення».

Фота – Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт ім.М.Танка

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».