Вы тут

Петрышэнка прыняў удзел у пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці


Пад старшынствам намесніка прэм’ер-міністра Ігара Петрышэнкі прайшло пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці. На ім разгледжана міжведамаснае ўзаемадзеянне па пытаннях аказання дапамогі сем’ям з дзецьмі-інвалідамі і дзецьмі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Па выніках вызначаны асноўныя шляхі далейшага ўдасканалення гэтай работы.


Фота: БелТА

Ігар Петрышэнка адзначыў, што ў краіне напрацавана вельмі грунтоўная нарматыўна-прававая база, якая дазваляе забяспечваць неабходныя інклюзіўныя аспекты і падыходы да людзей з інваліднасцю. Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям.

— Цэнтры ранняга ўмяшання мусяць своечасова ставіць дыягназ, прымаць усе меры, каб нашы дзеці не пераходзілі ў катэгорыю інвалідаў. Далей працуюць цэнтры развіццёвага і карэкцыйнага развіцця і рэабілітацыі сістэмы Міністэрства адукацыі, а ў далейшым — цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Таму міжведамаснае ўзаемадзеянне Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства адукацыі і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны — важны аспект, які мы павінны забяспечыць. Неабходна максімальная сацыялізацыя і выключэнне інвалідызацыі нашых грамадзян, — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, тут выкарыстоўваюцца самыя перадавыя методыкі.

— Мы вывучаем вопыт замежных краін, адаптуем яго. Дзяржава забяспечвае ў поўнай меры навучанне асоб з інваліднасцю, з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Практычна на 100 % мы ахопліваем дзяцей адукацыйнымі праграмамі. І для нас вельмі важна ўключыць у гэты працэс не толькі дзяржаўныя структуры, але і грамадскія арганізацыі: Беларускі дзіцячы фонд актыўна займаецца гэтай работай, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Усё грамадства павінна быць уключана ў гэты працэс, разам, вядома ж, з бацькамі, каб дапамагчы дзецям максімальна адаптавацца і сацыялізавацца ў наша грамадства, — адзначыў віцэ-прэм’ер.

У краіне сфарміравана сістэма па аказанні комплекснай дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця (АПФР). На абласным і гарадскім узроўнях для дзяцей функцыянуе 19 цэнтраў медыцынскай рэабілітацыі рознага профілю, 37 аддзяленняў медыцынскай рэабілітацыі на базе дзіцячых бальніц, а таксама рэабілітацыйныя ложкі ў складзе профільных аддзяленняў бальніц. Медыцынская рэабілітацыйная дапамога дзецям у амбулаторна-паліклінічных умовах аказваецца ў 51 аддзяленні.

На базе дзіцячых паліклінік і дзіцячых бальніц адкрыта 40 аддзяленняў (кабінетаў) ранняга ўмяшання. Асаблівая ўвага ўдзяляецца атрыманню адукацыі дзецьмі з АПФР. У Беларусі ахоп такіх малых спецыяльнай адукацыяй і карэкцыйна-педагагічнай дапамогай складае 99,97 працэнта.

Таксама падчас пасяджэння былі разгледжаны вынікі летняй аздараўленчай кампаніі, працаўладкавання школьнікаў і студэнтаў у канікулярны перыяд. Больш за 26,5 тысячы навучэнцаў летам былі працаўладкаваны.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.