Вы тут

Кубракоў: Любую пагрозу здароўю або жыццю супрацоўніка міліцыі я адразу ж бяру на кантроль


Любую пагрозу здароўю або жыццю супрацоўніка міліцыі я адразу ж бяру на кантроль. Аб гэтым заявіў міністр ўнутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў у эксклюзіўным інтэрв’ю газеце «Звязда», адказваючы на пытанне, наколькі абароненыя сёння вартавыя правапарадку.


«Абароненасць супрацоўнікаў міліцыі — пытанне нумар адзін. Яно заўсёды знаходзіцца ў мяне на кантролі. Так, раскрыццё злачынстваў — гэта важна. Аднак не будзе ні раскрыцця, ні прафілактыкі, калі супрацоўнікі міліцыі не будуць упэўненыя ў сваёй абароненасці. Кожны міліцыянер, які ідзе на работу, асабліва гэта датычыцца практычных падраздзяленняў, тых жа ўчастковых інспектараў, не ведае, што яго чакае. Нямала прыкладаў, калі звычайны выклік аб сямейным скандале заканчваецца гібеллю альбо атрыманнем цялесных пашкоджанняў супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Такія выпадкі мы аналізуем і робім усё для таго, каб нашы супрацоўнікі былі прафесійна падрыхтаваныя, здольныя прыняць правільнае рашэнне ў экстрэмальнай сітуацыі», — распавёў кіраўнік ведамства.

Ён ўзгадаў 2020 год, назваўшы яго ў сучаснай Беларусі аднім з найбольш яркіх прыкладаў таго, калі ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, іх сем’яў ажыццяўляўся беспрэцэдэнтны ціск. «Спрабавалі паліць маёмасць міліцыянераў, пагражалі дзецям, жонкам. Не дапусціць больш падобнага — такая задача пастаўлена нашай службе ўласнай бяспекі, якая падпарадкоўваецца асабіста міністру ўнутраных спраў. Любую пагрозу здароўю або жыццю супрацоўніка міліцыі я адразу ж бяру на кантроль», — падкрэсліў Іван Кубракоў.

Ён канстатаваў шмат выпадкаў супраціўлення, непадпарадкавання супрацоўнікам органаў унутраных спраў. І з гэтай нагоды ўзгадаў, што згодна з унесенымі змяненнямі ў Крымінальны кодэкс, павялічана адказнасць за супраціўленне міліцыі — гэтыя злачынствы ўжо адносяцца да катэгорыі цяжкіх.

Што датычыцца ў цэлым клопату аб супрацоўніках, то цяпер, паводле слоў міністра, значна павышаюць узровень ведамаснай медыцыны. «У кожным рэгіёне ёсць паліклініка МУС. Шпіталь МУС — толькі рэспубліканскага ўзроўню. Узнікла неабходнасць стварыць месцы дзённага стацыянара для лячэння менавіта ў рэгіёнах. Нягледзячы на немалыя грошы, гэта патрэбна. Служба ў міліцыі звязана з вялікай нагрузкай, напружаннем, таму актуальныя пытанні і ў сферы прафілактыкі захворванняў супрацоўнікаў. Гэтаму мы аддаём асаблівую ўвагу: набываем новае медыцынскае абсталяванне, ствараем камфортныя ўмовы ў медыцынскіх установах, клапоцімся аб рэабілітацыі», — распавёў міністр ўнутраных спраў Беларусі.

З поўным тэкстам інтэрв’ю міністра ўнутраных спраў, генерал-лейтэнанта міліцыі Івана Кубракова можна азнаёміцца на сайце Выдавецкага дому «Звязда».

Прэв’ю БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».