Вы тут

Лукашэнка павіншаваў членаў зборнай каманды МНС па пажарна-выратавальным спорце з цудоўным выступленнем на чэмпіянатах свету


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў членаў зборнай каманды МНС па пажарна-выратавальным спорце з цудоўным выступленнем на чэмпіянатах свету, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Фота: МНС.

«Вашы трыўмфальныя перамогі ў чарговы раз прадэманстравалі свету высокі прафесіяналізм беларускіх ратавальнікаў і непахіснасць традыцый, якімі славіцца беларускі спорт. Дзякую трэнерскаму штабу і ўсім спецыялістам, якія выхавалі сапраўдных чэмпіёнаў, у гонар якіх сёння над небам Узбекістана быў узняты беларускі сцяг», — гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў членам зборнай каманды моцнага здароўя, дабрабыту і энергіі, не спыняцца на дасягнутым, імкнуцца да новых перамог і высокіх узнагарод на славу Радзімы — Рэспублікі Беларусь.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.