Вы тут

Лукашэнка — Рахмону: Шчыра ўдзячны за ваш канструктыўны падыход да развіцця беларуска-таджыкскіх адносін


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона з днём нараджэння, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


«Высокі прафесіяналізм, кампетэнтнасць, незвычайная энергія і мудрасць робяць вас яркім прыкладам палітычнага лідара, які паспяхова вырашае складаныя дзяржаўныя задачы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўпэўненае і дынамічнае развіццё Рэспублікі Таджыкістан непарыўна звязана з паслядоўнай і ўзважанай палітыкай лідара краіны, якая дазваляе забяспечваць няўхільны рост аўтарытэту краіны на міжнароднай арэне і дабрабыту яе народа, захоўвае мір і згоду ў грамадстве.

«Шчыра ўдзячны за ваш канструктыўны і зацікаўлены падыход да развіцця беларуска-таджыкскіх адносін. Перакананы, што наша сустрэча ў сонечным і гасцінным Душанбэ надасць дадатковы імпульс шматпланаваму стратэгічнаму супрацоўніцтву дзвюх краін у інтарэсах брацкіх народаў», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Эмамалі Рахмону моцнага здароўя, дабрабыту і дасягнення намечаных мэтаў.

Прэв’ю БелТА 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.