Вы тут

У Беларусі ўстаноўлена форма пасведчання прызыўніка


У Беларусі ўстаноўлена форма пасведчання прызыўніка, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.


«Ваеннае ведамства неаднаразова звяртала ўвагу на работу па арганізацыі воінскага ўліку. У мэтах удасканалення дадзенай працы ўстаноўлена форма пасведчання прызыўніка, якое з’яўляецца асабістым дакументам воінскага ўліку і выдаецца грамадзянам, прыпісаным да прызыўнога ўчастку. У пасведчанні, як і раней, акрамя дадзеных пра асобу і звестак аб прызыўным участку пазначаны дадзеныя аб прыняцці на воінскі ўлік і зняцце з яго, а таксама звесткі аб прадастаўленых адтэрміноўках», — распавялі ў прэс-службе.

Акрамя таго, у дадзеным дакуменце тлумачацца правы і абавязкі прызыўніка, вызначаныя законам «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе».

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».