Вы тут

У Маладзечанскім раёне сутыкнуліся малакавоз і легкавік: ёсць пацярпелыя


У Маладзечанскім раёне сутыкнуліся малакавоз і легкавік, дапамога ратавальнікаў спатрэбілася аднаму з кіроўцаў, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.


4 кастрычніка ў 8.19 ратавальнікам паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні паблізу в.Літва Маладзечанскага раёна. Патрабавалася дапамога ў дэблакіроўцы пацярпелага.

«Калі мы пад’язджалі да месца здарэння, убачылі некалькі машын недалёка ад чыгуначнага пераезду, на месцы працавалі супрацоўнікі ДАІ, — распавёў адзін з ратавальнікаў. — У выніку сутыкнення малакавоза і легкавога аўтамабіля апынуўся заціснутым кіроўца Peugeot 605. На заднім сядзенні знаходзілася жанчына, ёй аказвалі дапамогу медыкі. Мы адразу абясточылі і стабілізавалі аўтамабіль. Ад сутыкнення вадзіцельскія дзверы былі пашкоджны, таму мы яе пры дапамозе гідраўлічнага інструмента адрэзалі і адціснулі стойку, так як сістэма вадзіцельскага сядзення не працавала і не дазваляла вызваліць ногі кіроўцы. Мужчына знаходзіўся ў свядомасці. Дэблакаваўшы яго, мы перадалі кіроўцу брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі».

Два пасажыры легкавога аўтамабіля таксама дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя. Кіроўца малакавоза не пацярпеў.

Фота: МНС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.