Вы тут

Пяць пацыентаў застаюцца ў БХМД пасля ДТЗ у Дзяржынскім раёне


Пяць пацыентаў застаюцца ў гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска пасля ДТЗ у Дзяржынскім раёне, іх стан стабільны, паведаміў БелТА намеснік галоўнага ўрача па хірургіі бальніцы Ігар Шыманскі.


«Усе пацыенты стабільныя», — сказаў Ігар Шыманскі. Ён удакладніў, што стан пацярпелага, які паступіў у бальніцу ў цяжкім стане, таксама стабілізавалася, аднак ён па-ранейшаму знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Двум пацыентам, якія мелі патрэбу ў экстраным аператыўным умяшанні, праведзеныя аперацыі.

Першапачаткова ў бальніцу паступілі сем пацярпелых. Усе пацыенты сталага ўзросту, дзяцей няма. Пасля абследавання дваіх пацыентаў у той жа дзень адпусцілі на амбулаторнае лячэнне.

Як паведамлялася, раніцай 4 кастрычніка паблізу Фаніпаля адбылося сутыкненне пасажырскага аўтобуса з пагрузчыкам і легкавым аўтамабілем. У выніку ДТЗ пацярпелі 15 чалавек. Семярых шпіталізавалі, астатнім медыцынскую дапамогу аказалі на месцы. Паводле папярэдніх звестак, у аўтобусе знаходзіліся два кіроўцы і 61 пасажыр — гэта як грамадзяне Беларусі, так і замежнікі.

Па факце ДТЗ у Дзяржынскім раёне распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) КК.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.