Вы тут

Дзеянні ва ўмовах дыверсіі на чыгунцы адпрацаваны на вучэнні АДКБ у Казахстане


Падчас вучэнняў сіл і сродкаў матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння «Эшалон-2022» у Казахстане вайсковымі кантынгентамі Калектыўных сіл АДКБ адпрацаваныя дзеянні ва ўмовах дыверсіі на чыгунцы пры перавозцы войскаў, паведамілі ў аб’яднаным прэс-цэнтры вучэнняў АДКБ.


Фота: АДКБ.

«На шляху руху воінскага эшалона праведзена дыверсія, у выніку якой разбурана чыгуначнае палатно і адбылося ўзгаранне ваеннай тэхнікі, — распавялі ў прэс-цэнтры. — Для ліквідацыі пажару былі задзейнічаны вайсковая авіяцыя ВПС Казахстана, падраздзяленні Узброеных сіл і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, а таксама пажарны цягнік нацыянальнай кампаніі «Казахстанскія чыгункі».

Акрамя таго, для забеспячэння далейшага руху эшалона была праведзена выгрузка ваеннай тэхнікі на неабсталяваным участку мясцовасці. «Яна ажыццёўлена з выкарыстаннем аўтамабільных тралаў, комплексу машыны-платформы S-05 і з дапамогай 150-тоннага чыгуначнага крана, устаноўленага на аднаўленчым цягніку. Знятая з эшалона ваенная тэхніка сваім ходам абыйшла разбураны ўчастак і была пагружана на рухомы склад, які пасля выканання ўсіх мерапрыемстваў працягнуў рух у назначаны пункт», — дадалі ў прэс-цэнтры.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.