Вы тут

Кватэрнае пытанне і медпаслугі замежніку абмеркавалі ў Ісачанкі


Маці з дачкой, якія жывуць у Магілёве, звярнуліся да губернатара з набалелым для іх пытаннем. Яны жывуць у прыватным доме, які апошнія пяць гадоў рыхтуюць пад знос. Спачатку абяцалі знесці яго на працягу года, а потым працэс запаволіўся. 


Фота аўтара.

— Наш дом знаходзіцца на схіле і яго пастаянна падтоплівае, бо вадасцёкавы жолаб пашкоджаны, — скардзіліся жанчыны. — На нашы звароты мясцовыя органы ўлады рэагуюць мала, даюць адпіскі. Яшчэ з 2005 года абяцалі, што на пляцоўцы, дзе стаіць наш дом, будзе будавацца комплекс «Маладосць». Але нашы чаканні не спраўдзіліся. У гарвыканкаме паведамілі, што рэльеф мясцовасці складаны, і цяжка знайсці інвестара, які пажадаў бы там нешта пабудаваць.

Спецыялісты тлумачаць, што хоць дом і знаходзіцца ў цэнтры горада, жадаючых распачаць на яго месцы будаўніцтва, сапраўды, не хапае. Планавалася ўзвесці камерцыйны дом на 40 кватэр, але падлічылі, што прыйдзецца несці вялікія выдаткі — у доме прапісана 9 чалавек. 

Губернатар даў даручэнне праверыць дом і разабрацца, чаму яго падтоплівае. Калі спатрэбіцца, зрабіць ліўнёўкі. Акрамя гэтага трэба размясціць на сайтах гарвыканкама і аблвыканкама аб’явы з мэтай знайсці інвестара для забудовы гэтай пляцоўкі. «Парадак мы навядзём, — паабяцаў заяўніцам Анатоль Ісачанка. — Але ваш дом прыватны, і мы не абавязаныя яго зносіць. Гэта адбудзецца толькі тады, калі знойдзецца інвестар».

Праблемы са здароўем прымусілі жыхарку Украіны звярнуцца па дапамогу. Яна паведаміла, што ў 2020-м яна купіла дом у Магілёўскім раёне і пераехала туды жыць. Пенсію яна атрымлівала ўкраінскую. Але, калі на радзіме пачаліся ваенныя дзеянні, картку заблакавалі і ўжо сем месяцаў на яе не паступаюць грашовыя сродкі. Між тым пачаліся праблемы са здароўем, прыйшлося аператыўна рабіць платную аперацыю. Хутка патрэбна яшчэ адна, але грошай няма. Каб аперацыю зрабілі бясплатна, павінен быць від на жыхарства або сталая прапіска. Але, як ёй патлумачылі ў міграцыйнай службе, грамадзянства можна атрымаць толькі пасля пяці гадоў пражывання ў краіне. Губернатар даручыў узяць жанчыну пад патранаж і дапамагчы ў бядзе.

— Існуе Указ Прэзідэнта № 326 ад 24.09.22, дзе ў адносінах да грамадзян Украіны ўнесены змяненні, у тым ліку і наконт аказання медыцынскіх паслуг, — падкрэсліў ён. — На працягу двух дзён трэба ва ўсім разабрацца і дапамагчы чалавеку. 

Пытанні ўзяты на кантроль, па іх вядзецца работа. У акрэслены заканадаўствам тэрмін заяўнікі будуць праінфармаваны пра яе вынікі.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».