Вы тут

У Свіслацкім раёне знойдзены шэсць гранат часоў Вялікай Айчыннай вайны


Супрацоўнікі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Свіслацкага РАУС, праводзячы работу ў рамках спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Арсенал», атрымалі інфармацыю, што ў лясным масіве паблізу гарадскога пасёлка Поразава могуць знаходзіцца боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны.


Пры праверцы гэты факт пацвердзіўся — у зямлі выяўлены шэсць ручных гранат: чатыры «Ф-1» і дзве «РГД», а таксама часткі снарадаў. Цяпер выстаўлены ахоўны пост, боепрыпасы будуць знішчаны ў месцы іх залягання, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.