Вы тут

У Гомелі затрыманы наркакур’ер


У адну з бальніц Гомеля даставілі 32-гадовага мясцовага жыхара, які паводзіў сябе неадэкватна. Аналізы паказалі наяўнасць у яго арганізме двух відаў псіхатропаў. Супрацоўнікі наркакантролю Чыгуначнага РАУС правялі праверку.


Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама, устаноўлена, што фігурант працаваў аптовым кур’ерам на інтэрнет-краму па продажы псіхатропных рэчываў. Некалькі месяцаў таму ён арандаваў прыватны дом у Гомелі, дзе фасаваў забароненыя рэчывы для далейшага продажу. У памяшканні знайшлі амаль 200 г альфа-PVP, гатовыя закладкі з псіхатропам, zip-пакеты, вагі, ізастужку.

Следчым заведзена крымінальная справа за незаконны абарот наркатычных сродкаў арганізаванай групай.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?