Вы тут

На сцэне Вялікага тэатра адбудуцца бенефісныя спектаклі Сяргея Франкоўскага


Народны артыст Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі, кавалер Ордэна Францыска Скарыны Сяргей Франкоўскі 15 кастрычніка адзначае сваё 60-годдзе. У наступным сезоне будзе 30 гадоў, як ён служыць беларускай сцэне. 


Сёння без Сяргея Франкоўскага немагчыма ўявіць рэпертуар беларускай оперы. Ён не сканчаў музычнай школы, але займаўся ў студыі класічнага вакалу пры доме культуры ў Магілёве, дзе знакаміты педагог Людміла Браілоўская параіла маладому чалавеку паступаць у Маскоўскую кансерваторыю. Але так атрымалася, што неўзабаве яму давялося вярнуцца ў Мінск. А праз некаторы час ён паступіў у Беларускую акадэмію музыкі ў клас Леаніда Івашкова. 

За 30 гадоў Франкоўскі выходзіў на сцэну Вялікага ў самых розных вобразах і выконваў адны з самых складаных оперных партый: Радамеса («Аіда» Дж. Вердзі), Каварадосі («Тоска» Дж. Пучыні), Каніо («Паяцы» Р. Леанкавала), Рычарда («Баль-маскарад» Дж. Вердзі), Калафа («Турандот» Дж. Пучыні), Герцага («Рыгалета» Дж. Вердзі), Герман («Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага), Рамана («Сівая легенда» Д. Смольскага), Ізмаіла («Набука» Дж. Вердзі) і многіх іншых. 

У гонар юбіляра ў Вялікім пройдуць тры бенефісныя спектаклі: 8 кастрычніка — «Фаўст», 19 кастрычніка — «Дзікае паляванне караля Стаха» і 22 кастрычніка — «Мадам Батэрфляй». Артыст выйдзе ў партыях доктара Фаўста, Дубатоўка і Пінкертона (адпаведна).

Фота – bolshoibelarus.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.