Вы тут

Заробак на біржы ў інтэрнэце: двое жыхароў Міншчыны сталі ахвярамі махляроў


У Мінскае РУУС паступіла заява ад 19-гадовага жыхара гарпасёлка Мачулішчы, які прасіў прыцягнуць да адказнасці невядомага яму чалавека, які завалодаў грашыма пацярпелага ў інтэрнэце.


Праваахоўнікі ўстанавілі, што хлопец у месенджары знайшоў канал, на якім стаў весці дыялог з дзяўчынай з мэтай заробку на валютнай біржы.

Як паведамляе падрабязнасці УУС Мінскага аблвыканкама, у ходзе дыялогу дзяўчына растлумачыла, што неабходна перавесці пэўны дэпазіт, ад сумы якога будзе залежаць далейшы заробак. Згодна з прадастаўленым прэйскурантам, у выпадку ўнясення 250 рублёў заробак складзе 4500 рублёў.

Малады чалавек перавёў на прадстаўленую яму банкаўскую картку 250 рублёў. Аднак у далейшым ніякага заробку ён не атрымаў. Падчас перапіскі дзяўчына для пасведчання сваёй асобы скідала пацярпеламу пашпартныя даныя.

У ходзе правядзення праверкі па базах даных супрацоўнікамі крымінальнага вышуку было ўстаноўлена, што пашпарт з’яўляецца выдуманым. Следчымі заведзена крымінальная справа за махлярства.

У такую ж пастку патрапіў і жыхар Салігорска. 19-гадовы кіроўца аднаго з прадпрыемстваў Салігорскага раёна вырашыў паспрабаваць зарабіць у інтэрнэце: у адной з груп у месенджары ён знайшоў электронную біржу.

Насуперак абяцанням хуткага і стабільнага заробку «добрага працэнта» на інвестыцыях пасля пераводу сродкаў яго актывы рэзка сышлі ў мінус. Гаражанін «інвеставаў» у ашуканцаў 680 рублёў сваіх сродкаў. Пасля чаго патрапіў у «чорны спіс» і з ім спыніліся ўсялякія стасункі.

Па абодвух фактах следчыя распачалі крымінальныя справы за махлярства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».