Вы тут

Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у жаночай канферэнцыі «Усход і Захад сустракаюцца ў Санкт-Пецярбургу»


Беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у XXVII Міжнароднай жаночай канферэнцыі «Усход і Захад сустракаюцца ў Санкт-Пецярбургу», якая пройдзе 26-29 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе БелТА.


Як расказала кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску, член прэзідыума БСЖ Мар’яна Шчоткіна, у рамках маючай адбыцца канферэнцыі адбудзецца расійска-беларускі маладзёжны форум «Агульная справа новага пакалення». Мар’яна Шчоткіна на сустрэчы 5 кастрычніка з прадстаўнікамі маладзёжнага крыла БСЖ абмеркавала з дзяўчатамі ініцыятывы і праекты, якія яны збіраюцца прадставіць на форуме.

«Нам трэба, каб моладзь Беларусі і Расіі падхапіла жаночыя ініцыятывы. Мэта маючых адбыцца сустрэч — наладзіць яшчэ больш цесныя кантакты з расійскімі калегамі. Мы сумесна працуем па многіх напрамках, у тым ліку па жаночым прадпрымальніцтве, адкрыцці гандлёвых дамоў, развіцці сумесных ідэй па іншых напрамках. Маладзёжнаму крылу трэба будзе набіраць сілу, павінна быць пераемнасць і салідарнасць», — адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску.

Яна звярнула ўвагу, што атмасфера жаночай канферэнцыі традыцыйна з’яўляецца канструктыўнай і добразычлівай, накіраванай на абмеркаванне важных для абодвух бакоў пытанняў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?