Вы тут

Лугіна: BelTexIndustry — добрая магчымасць прадставіць навінкі і паглядзець, куды рухаецца галіна


Міжнародная выстаўка-кірмаш BelTexIndustry — добрая магчымасць прадставіць навінкі легпрама і паглядзець, як развіваецца і куды рухаецца галіна. Аб гэтым сказала старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна ў час адкрыцця выстаўкі-кірмашу BelTexIndustry-2022 у НВЦ «БелЭкспа» ў Мінску, перадае БелТА.


«Легкая прамысловасць — адна з асноўных галін Беларусі. У гэтым годзе ўсе прадстаўнікі рэальнага сектара прамысловасці па-асабліваму загучалі як у эканоміцы нашай краіны, так і на замежных рынках. Мы атрымалі новы глыток энергіі, новы імпульс, які дапамагае нам інакш працаваць, натхняцца і ўвасабляць ідэі ў вытворчасці з двайной-трайной сілай і агеньчыкам у вачах», — сказала Таццяна Лугіна.

Паводле яе слоў, выстаўка BelTexIndustry — гэта добрая магчымасць чарговы раз прадставіць навінкі легпрама, паглядзець, як развіваецца і куды рухаецца галіна. «Кожнае прадпрыемства мае свае сакрэты развіцця. Почырк многіх кампаній стаў чытальным. І гэта вельмі добра, — адзначыла кіраўнік „Беллегпрама“. — Прадпрыемствы канцэрна, прыватныя кампаніі — мы ўсе разам у апошнія гады рэалізуем агульную стратэгію развіцця, радуем пакупнікоў. Унутрана адчуваецца, што стратэгія краіны — захаваць і прымножыць — была выбрана правільна, і мы гэтым ганарымся».

Таццяна Лугіна пажадала ўсім удзельнікам выстаўкі добрага настрою, натхнення, станоўчых эмоцый, а таксама паспяховых бізнес-перагавораў. «Работы ў нас вельмі шмат, таму нам неабходны сіла, энергія і пазітыў», — падкрэсліла яна.

BelTexIndustry — буйнейшая галіновая выстаўка тавараў лёгкай прамысловасці Беларусі. Штогод удзельнікамі выстаўкі з’яўляюцца вытворцы і пастаўшчыкі вырабаў лёгкай прамысловасці, сыравіны, абсталявання, фурнітуры і аксесуараў, а таксама дызайнеры, канструктары, мадэльеры. Арганізатар — Нацыянальны выставачны цэнтр «БелЭкспа» пры падтрымцы канцэрна «Беллегпрам». Галоўная мэта выстаўкі — прадэманстраваць магчымасці беларускіх вытворцаў. Штогод выстаўку наведваюць каля 4 тыс. чалавек.

У гэтым годзе выстаўка праходзіць 5-7 кастрычніка. Форум збярэ звыш 50 экспанентаў з Турцыі, Расіі, Беларусі, парадуе яркім fashion-шоу і насычанай дзелавой праграмай, напоўненай актуальнымі тэмамі.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».