Вы тут

Сучасныя падыходы да вывучэння археалагічных артэфактаў абмяркоўваюць эксперты ў БДУ


Міжнародная навуковая канферэнцыя «Археалогія Беларусі і сумежных тэрыторый: людзі і рэчы» адкрылася на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мерапрыемства праходзіць у вочна-дыстанцыйным фармаце.


На працягу трох дзён удзельнікамі навуковага форуму стануць каля 80 вучоных-гісторыкаў, супрацоўнікаў музеяў з Беларусі і Расіі: прадстаўнікі БДУ, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Наўгародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Яраслава Мудрага, Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Смаленскага дзяржаўнага музея-запаведніка, Дзяржаўнага Эрмітажа (г. Санкт-Пецярбург) і іншыя.

У рамках пяці тэматычных секцый эксперты прадставяць апошнія вынікі міждысцыплінарных даследаванняў і разгледзяць сучасныя падыходы да вывучэння археалагічных артэфактаў, а таксама абмяркуюць актуальныя пытанні археалогіі каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў, сярэднявечча і постсярэднявечча.

Таксама запланавана асобная секцыя для студэнтаў, дзе яны прадставяць свае даследчыя работы.

Па выніках форуму вучоных плануецца публікацыя зборніка дакладаў з наступным яго размяшчэннем у Электроннай бібліятэцы БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.